Участковыя выбаркамы пачнуць ўдакладняць спісы выбаршчыкаў пасля 26 жніўня
Старшыня ЦВК адзначыла, што 23 жніўня мінае тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. "26 жніўня - апошні дзень для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій. Менавіта пасля 26 жніўня пачнецца вельмі важная праца па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Ёю зоймуцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, якім прадставяць першапачатковыя прапановы мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы", - патлумачыла яна.
Па выніках гэтай працы будуць складзеныя дакладныя спісы выбаршчыкаў, па якіх будуць накіроўвацца запрашэнні наведаць выбарчы ўчастак у дзень выбараў 11 кастрычніка. Такія запрашэнні атрымаюць усе выбаршчыкі Рэспублікі Беларусь, уключаныя ў спісы.
скачать dle 11.1смотреть фильмы бесплатно